Лідарка дэмакратычных сіл Беларусі, старшыня Аб’яднанага пераходнага кабінета Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў з навагодняй прамовай.
Мы заўсёды кудысьці спяшаемся. Скончыць працу, паспець усё па хаце, прачытаць важныя навіны… Але зараз, калі мы праводзім гэты няпросты год, вазьміце маленькую паўзу. Выдыхніце.
Падумайце пра чалавека, якога за ўсім, што адбываецца, лягчэй за ўсё забыцца – пра сябе. Бо кожны з нас – жывы чалавек, які заслугоўвае кахання, павагі і клопату.
Знайдзіце тое, за што вы сабою ганарыцеся – упэўнена, такое ёсць. Скажыце сабе дзякуй. За тое, што выдужалі, не ачарсцвелі.
Ведаю, можа здавацца, што навокал хаос. Лёгка заблытацца і страціць сябе. Мы ўсе розныя. Але памятайце, у нас заўсёды ёсць тое, што нас аб’ядноўвае.
Дарагія мае беларусы!
У мяне няма адказаў на ўсе пытанні. Я не ведаю, што нас чакае ў новым годзе. І я не буду казаць вам, што ўсё будзе добра.
Многія рэчы нам даводзіцца рабіць насуперак. Але ў новым годзе я хацела б, каб у нас з вамі было менш «насуперак» і больш «дзякуючы».
Дзякуючы салідарнасці, мы зможам вызваліць палітвязняў.
Дзякуючы нашаму адзінству, мы здабудзем новых саюзнікаў у свеце.
Дзякуючы нашай мудрасці, будзем рабіць менш памылак.
Дзякуючы нашаму жыццялюбству – больш усміхацца і падтрымліваць адно аднаго.
І галоўнае, дзякуючы сіле нашага народу, крок за крокам разам ісці да свабоднай і незалежнай Беларусі